Характеристики текста
Год2014
СобирателиНВП, ОФ
Место сбора данных
Могилевская область
Кричевский район
Сокольничи
Информанты
Данные об инф.
КодБСС
Полf
Год рождения1970
Место рождения
Опросник
XXIIa 19 Какие известны святые места, места поклонения в окрестностях села? Какие культы/обряды с ними связан? Когда и зачем они совершаются? Попросите проводить вас к святыням. Изветны ли крыницы (источники), что делают?
Ключевые слова
Бес, Бог, Богатство, Богородица, Богослужение, Болезнь, Бросать, Венок, Верх-низ, Весна, Внутренний-внешний, Вода, Воздух, Вознесение, Война, Воскресение, Воскресенье (день недели), Время, Гадания, Глаза, Головные уборы, Гора, Гость, Гроза, Гром, Демонология, Деньги, Дни недели, Добро-зло, Дождь, Дом, Дуб, Душа, Женщина, Животное, Жизнь-смерть, Закрывать, Запреты, Земледелие, Зима, Знак-знамение, Знахарь, Иван Купала, Икона, Ильин день, Источник, Календарь, Кара, Клен, Конец, Костер, Красный угол, Крест, Крестины, Крестные родители, Крещенье (праздник), Кропить, Купание, Мать, Медицина, Меморат, Молодой-старый, Мусор, Мытье, Над-под, Народ, Народное православие, Неделя, Никола вешний, Никола зимний, Новорожденный, Ноги, Обливание, Огонь, Одежда, Оружие, Открытый-закрытый, Очищение, Первый, Передний-задний, Петух, Питье, Пища, Плевать, Плодородие, Повитуха, Погода, Пол, Полный, Полотенце, Пословица, Потолок, Похоронный обряд, Праздники, Превращения, Преграда, Прорицание, Пространство, Птицы, Путь, Растения, Ребенок, Река, Родины, Родители, Родство, Роды, Роса, Русалка, Русальная неделя, Ручей, Рыба, Сборник рукописный, Свеча, Святыни, Север, Семейные обряды, Сено, Скот, Слюна, Снег, Солнце, Сорок, Сорок мучеников, Старик, Стена, Стоять, Страны света, Судьба, Тело человека, Тепло-холод, Тот свет, Травы, Три, Троица, Убивать, Угол, Устная история, Утварь, Утро, Хвалить, Хлеб, Хороший-плохой, Цветы, Число, Чистота ритуальная, Чистый-грязный, Чудо, Яблоня
Прикрепленный файл:
Ссылка на текст:
ФА ВШЭ 9331
9331
[Реферат «Живая вода», составленный школьниками под руководством БСС с использованием материалов, записанных от местных жителей. Распечатан на листах А4 и вложен в папку.]
[л. 1]
[Обложка. Заголовок:] Жывая вада
Аўтары: Мядзедзева Крысцiна Аляксандраўна 10 клас
Крывашэева Алёна Сяргееўна 10 клас
Язерская Настасся Мiхайлаўна 9 клас
Абуховiч Дар’я Мiкалаеўна 8 клас
Кiраўнiк: Белавусава Святлана Сяргееўна
настаўнiца беларускай мовы i лiтературы
Сакольнiцкага дзiцячага сада – сярэдняй школы
[л. 1 об.]
Змест
Уводзiны……1
Асноўная частка. Апiсанне крынiц……2-4
З успамiнаў жыхаркi в. Хацiлавiчы Свiрыдзенка Марыi Мiкалаеўны……5
З успамiнаў жыхаркi вёскi Сакольнiчы Севасцiцкай Лiдзii Федараўны……6
Прыказкi пра ваду……7
Прыкметы, звязаныя з вадой……8
Што нам расказалі пра Вяду жыхары вёсак……9-10
Вада ў абрадах. Радзiны I хрэсьбiны…….11-12
Вада ў пахавальным абрадзе……13
Вада ў купальскім абрадзе……14
Заключэнне……15
Лiтаратура……16
[л. 2]
Унодзіны
3 даўніх часоў і па сённяшні дзень у Беларусі шануюць азёры, ручаі і крыніцы. Асабліва шануецца крынічная вада, яе завуць "жывою" вадою, бо яна аздараўляе і ачышчае, як агонь. Вясною, пасля першага грому, людзі ідуць да крыніц памыцца і памаліцца. Ідуць у здаўна устаноўленыя дні: на Ю’я, Міколу, на Ўшэсце. Да першай пасля Тройцы "русальнай нядзелі" ваду бяруць толькі для піцця, а пасля кунаюцца.
1
[л. 2 об.]
Агасанне крыніц
У 2005 годзе членамі гуртка "Юны этнограф" былі даследаваны крыніцы ў в. Сакольнічы, Паклады, Хацілавічы і запісаны ўспаміны жыхароў аб вадзе.
Пад час экспедыцыі было ўстаноўлена:
У в. Сакольнічы на левым беразе ракі Добрасць на вуліцы Заходняй (Западная) знаходзіцца пяць крыніц.
1-я крыніца:
Знаходзіцца за агародам Аляксеенкі Наталлі
Канстанцінаўны, глыбiнёй 2,5 метры. Вада чыстая, празрыстая, вельмі смачная. Пастаўлена цэментная труба, ёсць драўляная двухсхільная стрэшка. Збоку зроблены сцек вады (праз металічную трубку).
2-я крыніца:
Знаходзіцца каля дома №8 Раманенкі Праскоўі Мартынаўны. Яе глыбіня 1,7 метра. Вада празрыстая, зроблена накрыўка.
3 і 4 крыніцы:
Знаходзяцца каля дома Булаўкінай Святланы Васільеўны. Абедзьве глыбіней 2 метры. 3 адной крыніцы, зроблены сцёк вады праз металічную трубку. Вада ў гэтай крыніцы вельмі сцюдзеная. На смак прыемная, мяккая.
2
[л. 3]
5-я крыніца:
Знаходзіцца каля дома Севасціцкай Марыі Фёдараўны. Крыніца знаходзіцца ў цэментнай трубе, зроблены сцек для вады. Есць драўляная двухсхільная стрэшка. Для зручнасці побач стаіць скамеечка, куды ставяць вядро. За 7 метраў ад крыніцы выкапана сажалка (пруд). Тут можна і купацца і паласкаць бялізну.
Каля дома Машковай Людмілы Віктараўны па вуліцы Садовая таксама ёсць крыніца. Глыбіня яе 2,5 метры. Відна, як б’юць ключы. Зроблены сцек для вады, двухсхільная стрэшка. Вада вельмі смачная. Крыніца знаходзіцца ў маляўнічым месцы. Побач растуць дрэвы вольхі. У час наведвання, каля крыніцы было шмат смецця. Вучні ачысцілі тэрыторыю ад бруду.
Ёсць крыніца каля дома Свадкоўскага Уладзіміра Мікалаевіча. Глыбіня - 1,5 метра. Кольца над паверхняй зямлі невысокае.
"Святая" крыніца знаходзіцца каля дома Аўрамавай Клаўдзіі Сцяпанаўны, на левым беразе Добрасці. Крыніца гэта існуе ўжо вельмі даўно.
Каля яе устаноўлены крыж і абразок. Крыніца ўзята ў мегалічную трубу, дыяметрам 1 метр. Зроблены сцёк для вады, есць накрыўка. Да крыніцы можна падыйсці з боку вуліцы
3
[л. 3 об.]
Зарэчная цi вулiцы Цэнтральнай агародамi праз кладку. Глыбiня 1,6 метра.
4
[л. 4]
3 успамінаў жыхаркі вёскі Хацілавічы Свірыдзенка Марыі Мікалаеўны, 1928 г. н.
Была калісьці за вёскай Хацілавічы крыніца. Знаходзілася яна на беразе рэчкі Добрасць каля калінніка, гэта як ісцi да Пушкароў. Называлі тую крыніцу святой. Людзі бачылі ў вадзе той крынiцы ікону з вобразам Божай маці, а некаторыя бачылі, як гэта ікона ператваралася ў рыбіну. Знайшоўся адзiн з жыхароў, Іван яго звалі, які пайшоў да крыніцы з ружжом. Рыбіну тую страляць задумаў. Дамоў ён ад крыніцы не вярнуўся. Знайшлі яго там застрэленага. Людзі казалі, што гэта ікона тая яму адпомсцiла. Ваду з той крыніцы людзі браць перасталі, так яна і заплыла, зарасла.
(Запісала Партнова Дзіяна 10 клас)
5
[л. 4 об.]
З успамiнаў жыхаркi вёскi Сакольнiчы Севасцiцкай Лiдзii Федараўны, 1935 г. н.
Крыніца тая, што "святой" называюць, існуе шмат гадоў. Мне зараз 71 год, а яна ўжо пры мяіх дзядах была. З дзяцінства помню, што на ваду ездзілі, хадзiлі ў тую крыніцу. Дужа смачная ў ёй вада. I на маёй памяці, было і такое, што ў час вайны (1941-1945 гг.) сюды прыязджалі набiраць ваду з Крычава немцы. Прыязджалi вельмi чиста. Набiралi. Пiлі. Пiлі і ўсё хвалілi "Гут! Гут! Карашо!".
Калi людзi iшлi ў царкву на Хрышчэнне пасвяцаць ваду, то набiралi яе з гэтай крынiцы, ды i цяпер там набiраюць.
(Запiсала Крывашэева Алена 6 кдас)
6
[л. 5]
Прыказкi пра ваду
Няма смачнейшай вадзіцы, чым з роднай крыніцы.
Вада з гор - рыба з нор.
Калі на Стрэчанне певень нап’ецца вадзіцы - будзе ранняя вясна.
На Саракі пайшла зіма да ракі.
Красавіцкія ручаі зямлю ад снегу будзяць.
У красавіку вада на лузе - будзе сена ў стозе.
Красавік з вадою - май з травою.
7
[л. 5 об.]
Прыкметы, звязаныя з вадой
Калі ад кропель дажджу на вадзе э’яўляюцца бурбалкі - да працяглай непагоды.
Калі ракі на бегаг выходзяць, а п'яўкі падымаюцца ў верх і вылазяць з вады - да непагоды.
Уюн падымаецца на паверхню вады, ротам хапае паветра - да непагоды.
Калі палонка на рацэ на вадохрышча (19 студзеня) да краёў вадой запоўнілася - чакай вялікай веснавой паводкі.
Ад Іллі (2 жніўня) вада ў рацэ халодная.
8
[л. 6]
Што нам расказалі пра няду жыхары імчйк
Ваду Бог даў на патрэбу людзям. Людзі берагуць ваду. У яе нельга нічога кідаць і пляваць, каб Бог не пакараў. (Буянава Валянціпа Іванаўна в. Хацілавічы).
Ёсць дзе-то на свеце "жывая" вада. Яна можа ажывіць нават мёртвага. Ёсць і такая вада, што лечыць любыя раны і ўсякія хваробы. Толькі найці тую ваду дужа трудна, таму, што яна на краю свету. Каб папасць туды, нада доўга ісці па дарозе, дзе засела нячыстая сілн. А засела яна для таго, каб не дапусціць чалавека да таго цуда. (Шаблоўокая Праскоўя Іванаўна в. Хацілавічы).
Усяму жывому, ды і ўсім прадметам на свеце нада адпачываць. Вадзе ў рацэ таксама патрэбен адпачынак. На нейкі момант, у самую поўнач, яна перастае бегчы. Калі вада адпачывае, тады вельмі спрыяе і чалавеку, і скаціне (жывёле). (Несцярэнка Галіна Івнанаўна в. Паклады).
Строга забараняецца пляваць у ваду. Старыя людзі казалі: "Ты сваёй маці ў вочы плюеш". (Несцярэнка Галіна Іванаўна в. Паклады).
9
[л. 6 об.]
Вада, прызначная для пiцця, абавязкова павiнна быць накрытая. Iнакш у яе можа ўвалiцца нячыстая сiла. (Шаблоўская Праскоўя Iванаўна в. Хацiлавiчы).
14 сакавiка, на свята Аўдоццi, жанчыны збiралi талую вадзiцу, прыносiлi ў дом. Ёю працiралi хворых, мылi дзяцей, каб дужымi былi. Ёю крапiлi сцены, мылi столь, падлогу, кветкi палiвалi. (Несцярэнка Галiна Iванаўна в. Паклады).
10
[л. 7]
Вада ў абрадах
Радзiны I хрэсьбiны
Вада займае важнае месца ў радзiнным абрадзе. Пасля нараджэння дзiцяцi купалi. Рабiла гэта бабка – павiтуха (хросная бабка).
Звычайна ў ваду дабаўляюць лекавыя травы, кiдаюць манеткi. Гэта быццам забяспечвае дзiцяцi шчасце i багацце. Ваду, у якой купалi малое, адразу не вылiвалi, яна павiнна была пастаяць. Калi купалi дзяўчынку, то ваду вылiвалi пад яблыню, вiшню. Калi купалi хлопчыка, то вылiвалi пад дуб, клён. У час абеду ў дзень хрэсьбiн iснуе такi абрад як "перапiванне". Прыкладна ў сярэдзiне абеду бабка брала тры галiнкi з венiка i клала iх крыжападобна на падлогу. Стаўшы на iх разам з мацi навароджанага (парадзiхай), яны па чарзе абмывалi рукi са словамi:
Мацi: Даруй мне, грэшнай!
Бабка: Бог даруе!
Бабка: Даруй мне, грэшнай!
Мацi: Бог даруе!
Затым яны выцiралi рукi ручнiком цi кавалкам палатна, якi давала мацi дзiцяцi. Гэта палатно даставалася бабцы. Пасля гэтай
11
[л. 7 об.]
працэдуры, бабка збiрала галiнкi з падлогi крапiла iмi гасцей вадой.
12
[л. 8]
Вада ў пахавальным абрадзе
Калі паміраў чалавек, перад дарогай на "той" свет яго мылі, апраналі ў новае адзенне. Ваду пасля амывання ніколі не вылiвалі "пад ногі" - там, дзе хадзілі. З дня пахавання да 40 дзён пасля смерці на стале пад абразамі ставілі чарку з вадой, скібку хлеба. Ставілі гэта на "пасцельку" - кавалак палатна. Усе 40 дзён ваду гэту мянялі кожны дзень. Вылівалі яе або ў банку, або на вуліцу пад той вугал, дзе віселі іконы. Так "улагоджвалi" душу памершага.
13
[л. 8 об.]
Вада ў купальскім абрадзе
Поруч з культам Сонца ў купальскім абрадзе вельмі важны культ вады.
На Купалле хлопцы і дзяўчаты спраўляюць рытуальнае купанне ў рэках, азёрах, вадаёмах, таму што вада ў гэту ноч валодае магутнай гаючай, жыватворнай, жыццёвай і пладаноснай сілай. Яна па паданню робіць людзей прыгожымі. Аналагічны сэнс носіць на Купалле ўмыванне ранішняй расою і качанне па расе ў жыце.
3 культам вады звязаны і гаданні на вянках - вякi пускаюць на ваду і глядзяць: куды яны паплывуць, у той бок дзяўчына пойдзе замуж. Калі ж вянок патоне, гэта прадвяшчае няшчасце ці нават смерць.
Агонь і вада — гэта стыхіі-антаганісты, дыяметральна супрацьлеглыя па свайму зместу і функцыях. Таму на Купалле з мэтай іх прымірэння часта сумяшчаюць абодва культы. Вогнішчы распальваюць на плытах, якія плывуць па рэках ці азерах. У вянкі, што пускаюць на ваду, устаўляюць запаленыя свечкі.
14
[л. 9]
Заключэнне
1. Значэнне вады для чалавека вельмі вялікае і важнае. Вада спрыяе чалавеку.
2. Людзі шануюць ваду, стараюцца нічога ў яе не кідаць, не пляваць.
3. Народ верыць у "жывую" ваду.
4. Беларусы шануюць азёры, ручаі, крыніцы. Некаторыя з iх надзяляюць незвычайнай сiлай, называюць "святыя”.
5. 3 вадой звязваюць розныя прыкметы, складваюць прыказкі.
6. Вада з'яўляецца неад’емнай часткай абрадаў.
7. Сярод прыроднага багацця нашай Рэспублікi водныя рэсурсы займаюць адно з першых месц.
15
[л. 9 об.]
Лiтаратура
1. Дзень за днём. Мн. "Юнацтва" 1997 г. ст. 53, 117.
2. Беларускія народныя абрады. Мн. "Беларусь" 1994 г. ст. 73-77, 89-93, ст. 104.
3. Радзімазнаўства. Магілёў 1994 "Цячэ вада ў ярок" ст. 165
16
[л. 10]
[Две цветных фотографии и подпись:] На шляху да "жывой вады"
[л. 10 об.]
[Две фотографии с подписями:] Вымярэнне глыбiнi крынiцы каля дома Булаўкiнай С. В.
Паспрабуем ваду на смак
[л. 11]
[Две фотографии с подписями:] Крынiца ў в. Паклады
Крынiца за домам Алексеянкi Наталлi Канстанцiнаўны
[л. 11 об.]
[Две фотографии с подписями:] Крынiца каля дома Раманенкi Праскоўi Мартынаўны
Сажалка на левым беразе р. Дорбрасц